BE RU EN

«Чарнобыль» стаў найлепшым міні-серыялам паводле версіі BAFTA

  • 1.08.2020, 12:52

Брытанская акадэмія кіно і тэлемастацтва раздала ўзнагароды.

Серыял «Чарнобыль» амерыканскага тэлеканала HBO і брытанскай тэлесеткі Sky атрымаў прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) як найлепшы міні-серыял, паведамляецца ў твітэры, піша «Новая газета».

Брытанскі актор Джарэд Харыс выканаў у серыяле ролю акадэміка Валерыя Лягасава, стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля». Усяго серыял атрымаў дзевяць прэмій з 14.

Найлепшай актрысай паводле версіі BAFTA стала Гленда Джэксан з Вялікабрытаніі. Яна атрымала ўзнагароду за ролю ў серыяле «Знайсці Элізабэт». «Найлепшым драматычным серыялам» стаў «Канец ****о свету».

«Чарнобыль» - пяцісерыйны міні-серыял, які прысвечаны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая адбылася ў 1986 годзе. Яго прэм'ера адбылася ў траўні летась.

Апошнія навіны