Сергей Фургал не прызнаў віну ў арганізацыі забойстваў
- 9.07.2020, 21:14
Губернатар Хабараўскага краю этапаваны ў Маскву і знаходзіцца ў CК на допыце.
Губернатар Хабараўскага краю Сяргей Фургал пры затрыманні не прызнаў віну ў арганізацыі забойстваў. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
«Пры затрыманні ён сказаў, што не разумее прычын і з чым гэта звязана. Віну не прызнаў», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Фургал быў этапаваны ў Маскву і ўжо знаходзіцца у Следчым камітэце на допыце, падчас якога яму плануюць выставіць абвінавачанне ў арганізацыі серыі забойстваў.
Нагадаем, затрыманы сёння губернатар Хабараўскага краю Сяргей Фургал падазраецца ў арганізацыі як мінімум двух забойстваў прадпрымальнікаў і аднаго замаху на забойства, якія былі ўчыненыя ў 2004-2005 гадах на тэрыторыі Хабараўскага краю і Амурскай вобласці. Яму інкрымінуецца ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкула 30, часткаю 3 артыкула 33 і пунктамі «б», «ж», «з» часткі 2 артыкула 105; часткай 3 артыкула 33, пунктамi «а», «б», «ж», «з» часткі 2 артыкула 105 КК РФ.