Дзе ў Менску можна зрабіць платны тэст на каранавірус
- 9.07.2020, 20:06
І якія кошты.
З 9 ліпеня платную паслугу экспрэс-тэставання прапануюць дзевяць паліклінік, піша «Салідарнасць».
Як паведамляе афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя, экспрэс-тэставанне на антыцелы да COVID-19 на платнай аснове праводзіцца ў наступных амбулаторна-паліклінічных установах Менска:
- 3-я Цэнтральная раённая клінічная паліклініка Кастрычніцкага раёна;
- 6-я Цэнтральная раённая клінічная паліклініка Ленінскага раёна;
- 14-я Цэнтральная раённая паліклініка Партызанскага раёна;
- 25-я Цэнтральная раённая паліклініка і 39 гарадская паліклініка Маскоўскага раёна;
- 8-я гарадская паліклініка;
- 29-я гарадская паліклініка;
- 33-я гарадская студэнцкая паліклініка;
- 35-я гарадская паліклініка;
- 38-я гарадская паліклініка.
Колькі каштуе тэставанне
На сайце 35-й гарадской паліклінікі паведамляецца, што кошт паслугі складае 19 рублёў 59 капеек.
Інфармацыя пра вынік даследавання будзе перададзеная па ўказаным у дамове нумары тэлефона кліента.
У 29-й паліклініцы паслуга каштуе 17 рублёў 75 капеек.
Важна: для заключэння дамовы на правядзенне экспрэс-тэставання ў паліклініках неабходна мець пры сабе пашпарт.
Расцэнкі 8-й гарадской паліклінікі: для грамадзян Беларусі - 17,62 рублёў, для замежных грамадзян - 23,65 руб.
25-я Цэнтральная раённая паліклініка: 16,73 рублёў для грамадзян Беларусі, 28,97 рублёў для замежных грамадзян.
3-я Цэнтральная раённая клінічная паліклініка: кошт паслугі складае 22,51 рубля. За дадатковыя 1,15 руб Вынікі тэставання будуць адпраўленыя на электронную пошту пацыента.