BE RU EN

Біяграфія. Фільм пра Віктара Бабарыку

  • 9.07.2020, 19:29

Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі распавёў пра сваіх бацькоў, сям'ю, найлепшыя ўспаміны дзяцінства і мары.

На YouTube-канале Віктара Бабарыкі выйшаў біяграфічны фільм пра прэтэндэнта ў прэзідэнты, дзе ён распавядае пра сваіх бацькоў, сям'ю, найлепшыя ўспаміны дзяцінства, мары.

Прыводзім некалькі цытат з фільма:

«Мне моцна пашанцавала, таму што я нарадзіўся ў сям'і людзей, што любяць адзін аднаго. Людзей, якія прыехалі пасля вайны, напэўна, аднымі з першых з вёскі ў Менск і ўсё жыццё пражылі, кахаючы адзін аднаго».

«Мы напраўду людзі з вялізным... як у нас ужо нейкі сімвал ... з вялізным сэрцам. Нам трэба вельмі мала: нам трэба проста, каб нас паважалі. Вось як толькі нас будуць паважаць, мы зробім цуды».

Віктар Бабарыка распавёў і пра сваю жонку Марыну Бабарыку, якая трагічна загінула ў 2017 годзе.

«Я чалавек, які з'яўляецца часткай выдатнай шчаслівай сям'і. Мы пазнаёміліся [з жонкай] 30 кастрычніка, праз два тыдні я зрабіў прапанову. На Новы год я ўжо паехаў на Паўночны Каўказ (яна ў мяне з Паўночнага Каўказа) ужо афіцыйна сватацца. І 13 лютага ў нас было вяселле. Я магу сказаць, што мой шлюб быў абсалютна шчаслівым».

Апошнія навіны