BE RU EN

Вадзім Пракоп’еў: Я пераназваў бы ў гонар Нямцова вуліцу, на якой знаходзіцца амбасада РФ

  • 9.07.2020, 19:19

Раней вядомы менскі рэстаратар пакінуў Беларусь.

Вядомы менскі рэстаратар Вадзім Пракоп’еў, які нядаўна з'ехаў з краіны дзеля пачатку бізнэсу ў Сінгапуры, у інтэрв'ю «Пра бізнэс» распавёў пра першыя крокі, якія ён зрабіў бы на пасадзе мэра Менска.

«Я не буду зараз спекуляваць пра ўсе першыя пастановы на пасадзе мэра, якія б я прыняў. Але я магу распавесці пра першае і, напрыклад, пра сотае. Першая пастанова - вуліца Старавіленская, на якой знаходзіцца расейскае пасольства, пераймяноўваецца ў вуліцу Нямцова. На мой погляд, гэта герой Беларусі, які зрабіў усё, каб хцівы і непрадказальны ўсходні сусед стаў цывілізаванай краінай».

Апошнія навіны