BE RU EN

Актывісткі руху «Маці 328» плануюць пачаць галадоўку

  • 9.07.2020, 17:00

Многія пытанні што да антынаркатычнага заканадаўства застаюцца «вісець у паветры».

Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «ўсіх структур улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку з 16 ліпеня, паведамляе «Белсат».

Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна.

У заяве адзначаецца, што ўлады ўнеслі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўстве, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема рэсацыялізацыі і працаўладкавання былых вязняў, бо большасць прадпрыемстваў проста не хочуць браць такіх людзей на працу.

Рух «Маці 328» нагадваюць пра свае галоўныя патрабаванні:

1. Стварэнне незалежнай камісіі з прадстаўнікоў улады, дэпутатаў, праваабаронцаў, незалежных экспэртаў;

2. Перагляд спраў асуджаных паводле арт.328;

3. Сустрэча з Лукашэнкам.

«На падставе ўсяго выкладзенага заяўляем, што маці абвяшчаюць чарговую, санкцыянаваную галадоўку да задавальнення нашых патрабаванняў. Дзень пачатку акцыі 16 ліпеня 2020 года», - адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны