BE RU EN

Роберт Бедрань: Беларусы чакаюць пераменаў і падтрымкі ад Еўропы

  • 9.07.2020, 16:26

Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю заклікаў Менск правесці свабодныя выбары.

Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань распавёў у «Фэйсбуку», чаму заклікаў Еўразвяз да ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі:

- У цэнтры Еўропы рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі супраць сваіх апанентаў. Нашы суседзі ў Беларусі чакаюць пераменаў і падтрымкі з боку Еўразвязу. Вось чаму я заклікаў неадкладна вызваліць усіх несправядліва арыштаваных і даць магчымасць грамадзянам Беларусі ўдзельнічаць у свабодных і дэмакратычных выбарах. Жыве Беларусь!

Апошнія навіны