BE RU EN

Будзьце смялей!

  • 8.07.2020, 19:45

Што пішуць удзельнікі штодзённага флэшмобу салідарнасці.

«Кожны дзень. Без паўз. Музыка ў цэнтры Менска. Мы чакаем суседзяў. Тых хто на кухні сядзіць. Мы дакладна ведаем і чуем, што нас падтрымліваюць апладысментамі. Але хочам, каб падтрымалі і музыкай. Будзьце смялейшымі», - пішуць тэлеграм-каналу «Баста!» з Менску.

«Вось гэта вось адчуванне, якое я адчуваю, калі сусед зверху пляскае разам са мной, яго немагчыма перадаць. Я пачынала зусім адна, пляскала тапкам па падваконню, і калі шчыра, было крыху не па сабе адной гэта рабіць.

Цяпер нас шасцёра ў доме, мы сябруем ужо гадоў дзесяць, і да мяне неяк нават няўзнак далучыліся мае сябры. Я ўпэўнена, што прыйдзе час, калі на вушах будзе стаяць увесь дом, а там і да тараканазрынання недалёка», - піша чытачка з Магілёва.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны