BE RU EN

Працаўнік БелАЗа: Адчуванне, што начальства чакае страйку больш, чым мы

  • 8.07.2020, 17:50

Мы зробім усё, каб Лукашэнкі больш не было.

Няма сэнсу нам маўчаць больш. З такім жыццём нам губляць няма чаго больш. Піша работнік БелАЗа з Жодзіна, паведамляе Telegram-канал «Баста!»:

- Зноў пішу вам пра БелАЗ, няма сэнсу нам маўчаць больш. У нас дзеяцца нешта зусім незразумелае, такое адчуванне, што начальства чакае страйку больш, чым мы.

Не магу сказаць, што проста вось наважылі страйкаваць тады і тады, але павярхоўны план ужо вядома ёсць, і гэта вельмі непакоіць высокае кіраўніцтва і прафсаюз.

Самае галоўнае, што на нашым баку цяпер амаль усё сярэдняе кіраўніцтва, і калі прыходзіў «шпіён» да нас у цэх высвятляць, чым працоўныя не задаволеныя, то адказ у кожнага адзін - тараканам.

Завод заводам, але мы зробім усё, каб яго больш не было. Можна і страйк, а можна і ўсім заводам на вуліцы выйсці, з такім жыццём нам губляць няма чаго больш.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны