BE RU EN

Супраць блогера «Шэрага ката» распачалі крымінальную справу

  • 8.07.2020, 15:59

Вы можаце падтрымаць палітвязня.

Супраць відэаблогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», сёння распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 арт.342 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Пра гэта паведаміў адвакат Змітра Казлова Уладзімір Сазанчук.

Падтрымаць Змітра Казлова можна лістом на адрас:

220030, Менск, вуліца Валадарскага 2, СІЗА №1, Казлову Дзмітрыю Алегавічу.

Апошнія навіны