BE RU EN

Еўрадэпутатка Карын Карсбаро: Неадэкватнасць рэжыму Лукашэнкі стала яшчэ больш відавочнай

  • 8.07.2020, 15:23

ЕЗ павінен падтрымаць рост незадаволенасці беларусаў і патрабаваць дэмакратычных выбараў.

Намесніца кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю, дэпутатка ад Швэцыі Карын Карсбаро пракаментавала сайту Charter97.org ініцыятыву аб увядзенні санкцый супраць Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў.

«Неадэкватнасць праўлення рэжыму Лукашэнкі стала яшчэ больш відавочнай падчас крызісу, выкліканага каранавірусам, і пара дзейнічаць ужо цяпер.

Хуткія выбары і рост незадаволенасці надаюць ЕЗ рэдкую магчымасць патрабаваць дэмакратычных выбараў у Беларусі, і ЕЗ павінен скарыстацца гэтай магчымасцю», - заявіла Карын Карлсбаро.

Нагадаем, што 31 дэпутат ад амаль усіх фракцый Еўрапарламента запатрабаваў увесці санкцыі «супраць беларускіх афіцыйных асоб і кампаній, уцягнутых у абмежаванне правоў чалавека і дэмакратычных правоў» падчас перадвыбарнай кампаніі.

Першая ў спісе падпісантаў - намесніца кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Карын Карлсбаро.

Апошнія навіны