BE RU EN

Зяленскі прызнаўся, што парушыў закон

  • 8.07.2020, 12:45

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы панесці пакаранне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы панесці пакаранне, бо летась не задэклараваў змены ў маёмасным стане, піша "Украінская праўда".

"Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі асабіста праінфармаваў Нацыянальнае агенцтва папярэджання карупцыі аб парушэнні ім заканадаўства, бо не паведаміў аб істотных зменах у маёмасным стане.

Зяленскі адзначае, што ўсе грамадзяне Украіны роўныя перад законам, і гатовы несці адказнасць за парушэнні ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам", - паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны.

У 2019 годзе сям'я Зяленскага атрымала сродкі за кошт выплаты кошту аблігацый ўнутранай дзяржаўнай пазыкі на 5,1 млн грн і набыла АУДЗ на 5,2 млн грн.

Адзначаецца, што кошт гэтых аблігацый перавышаў 50 пражыткавых мінімаў, таму Зяленскі павінен быў паведаміць пра змены ў маёмасным стане на працягу 10 дзён з моманту куплі і продажу АУДЗ.

Аднак у рэестр не паступалі такія паведамленні. У офісе прэзідэнта не патлумачылі, чаму ён не задэклараваў змены.

Апошнія навіны