BE RU EN

«Уключыў «Перемен» Цоя для ўсёй трэнажорнай залы - усе ў захапленні!»

  • 8.07.2020, 9:59

Гісторыя пра Флэшмоб салідарнасьці ў Берасці.

Дыялог удзельнікаў чату «Берасце 97%» у тэлеграме апублікаваў канал «Баста!»:

- Я ў трэнажорнай зале цяпер працую. Музыкай я кірую. Мяне людзі зразумеюць калі я ўключу?

- Яшчэ як!

Уключыў! Віктар Цой, «Мы ждём перемен», vini remix. Усе ў захапленні!

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Апошнія навіны