BE RU EN

У Берасці для «Сашы 3%» прагучала сірэна

  • 8.07.2020, 7:51

Уцякай, Саша, уцякай.

Учора ў Беларусі прайшоў пятнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі ў рондалі, уключалі музыку.

У Берасці падчас Флэшмобу салідарнасці для «Сашы 3%» прагучала сірэна.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Апошнія навіны