BE RU EN

Каля будынка ФСБ на Лубянцы затрымалі Ксенію Сабчак

  • 7.07.2020, 20:39

Яна прыйшла на пікет у падтрымку журналіста і дарадцы кіраўніка «Роскосмоса» Івана Сафронава.

Каля будынка ФСБ, дзе праходзяць пікеты ў падтрымку журналіста і дарадцы кіраўніка «Роскосмоса» Івана Сафронава, затрымалі Ксенію Сабчак, паведамляе «Медуза».

Прыехаўшы на Лубянку, Сабчак надзела футболку з надпісам «Свабоду Івану Сафронаву». Плакатаў яна не разгортвала; калі да яе падышлі супрацоўнікі паліцыі, Сабчак заявіла ім, што прыехала па працы.

Адзінкавыя пікеты на Лубянцы праходзяць з сярэдзіны дня. На іх ужо затрымана больш за два дзясяткі чалавек.

Апошнія навіны