BE RU EN

Футбольны матч з удзелам чэмпіёнаў краіны перанесены праз СОVID-19

  • 7.07.2020, 16:26

Напярэдадні стала вядома пра ўспышку каранавіруса ў берасцейскім «Дынама».

У дзень, калі Лукашэнка павіншаваў менскіх чыноўнікаў з перамогай над каранавірусам, Беларуская федэрацыя футбола прыняла пастанову аб пераносе матчу берасцейскага «Дынама» і «Слуцка», піша gazetaby.com.

Паядынак перанесены з 10 ліпеня на 12 жніўня - у адпаведнасці з пунктам 5.5.4. артыкула 5 рэгламенту чэмпіянату. Артыкул 5.5.4 рэгламенту абвяшчае: «Пастанову пра перанос матчу прымае Бюро выканкама АБФФ у выпадку форс-мажорных абставінаў».

Напярэдадні стала вядома, што ў берасцейскім «Дынама» заразіліся каранавірусам блізу 15 чалавек. Аднак кіраўніцтва дзейных чэмпіёнаў краіны аддае перавагу на гэты конт не распаўсюджвацца.

Апошнія навіны