BE RU EN

Культпратэст: песня пра АМАПаўцаў

  • 7.07.2020, 15:07

Паслугачам «Сашы 3%» прысвячаецца.

Гурт «Naka» з лідарамі гуртоў «DZIECIUKI», «Пятля прыхільнасці», «Разбітае сэрца пацана» і «Rostany» ў рамках акцыі Культпратэст запісалі песню на верш Уладзіміра Някляева «Вам».

Нагадаем, што 1 ліпеня шэраг дзеячаў беларускай культуры абвясцілі акцыю Культпратэст.

Прадстаўнікі творчых прафесій: акторы, музыкі, рэжысёры, літаратары, журналісты - запісалі відэазварот з патрабаваннем выпусціць беларускіх палітвязняў. Сярод тых, хто не пабаяўся звярнуцца да ўладаў, Святлана Анікей, Павел Яскевіч, Анастасія Шпакоўская, Віктар Бойка, Вольга Скварцова, Дзмітрый Малашчыцкі, Ганна Харланчук-Южакова, Леанід Паўлёнак, музыкі гуртоў Intelligency і Weesp.

Апошнія навіны