BE RU EN

Футбаліст яшчэ аднаго беларускага клуба заразіўся каранавірусам

  • 7.07.2020, 12:49

У беларускім футболе сапраўдная эпідэмія.

Паўабаронца «Смалявічаў» Канстанцін Котаў з'ехаў у Санкт-Пецярбург з тэмпературай і здаў станоўчы тэст на каранавірус, пра гэта расказаў галоўны трэнер каманды Аляксандр Бразевіч у інтэрв'ю газеце «Прессбол».

«Не ведаю, перахварэлі мы, не перахварэлі», - сказаў Бразевіч.

Адзначым, што апошні матч Котаў правёў 19 чэрвеня супраць «Славіі». Пасля гэтага не трапляў у заяўку каманды.

Нагадаем, раней стала вядома аб заражэнні COVID-19 футбалістаў берасцейскага «Дынама» і «Гарадзеі».

Апошнія навіны