BE RU EN

Жыхар Століна: У нас людзі хварэюць цэлымі сем'ямі

  • 7.07.2020, 12:09

Нягледзячы на сімптомы каранавіруса, пацыентам ставяць дыягназ «пнеўманія».

Жыхар горада Століна Берасцейскай вобласці, дзе апошнім часам павялічылася колькасць заражэнняў каранавірусам, расказаў сайту Charter97.org аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне.

«На Століншчыне - бяда з каранавірусам, - кажа ён. - Хварэюць больш за 20 чалавек у Вялікіх і Малых Арлах, у Рэмелі захварэлі спачатку некалькі чалавек з царкоўнага хору, а потым інфекцыя распаўсюдзілася і сярод вернікаў. Хварэюць цэлымі сем'ямі, усе сімптомы «кавіда», але дыягназ ўсё адно ставяць «пнеўманія».

У Давыд-Гарадку таксама шмат хто захварэў, - прадаўцы з крамы, лекары з паліклінікі.

У Століне кашляе кожны трэці, двое суседзяў з дому - на самаізаляцыі. У ЦРБ шпіталізуюць адзінкі, толькі тых, хто ў цяжкім стане, астатніх усіх пакідаюць лячыцца дома і разносіць заразу па суседзях».

Апошнія навіны