BE RU EN

У Светлагорскім раёне разбілі помнік Леніну

  • 7.07.2020, 10:12

Пачатак «ленінападу»?

У гарадскім пасёлку Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ўночы 2 ліпеня знік помнік Леніну. Ад яго застаўся адзін пастамент, распавялі мясцовыя жыхары, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў гараджан, магыма яго разбілі.

Першы помнік Леніну ў Парычах паставілі яшчэ ў 1930 годзе. Паводле гістарычных звестак, яго знішчылі фашысты падчас Другой сусветнай вайны. Аднавілі помнік у 1957-м - да 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У сельсавеце не сталі каментаваць інцыдэнт, таму невядома, ці плануюць у Парычах аднаўляць помнік. Мясцовыя чыноўнікі параілі звярнуцца ў міліцыю і сказалі, што «не валодаюць сітуацыяй».

Апошнія навіны