У Ізраілі аднавілі жорсткі карантын праз каранавірус
- 7.07.2020, 10:10
У дзеянне ўступае цэлы шэраг абмежаванняў.
У Ізраілі ўзмацнілі карантынныя захады ў сувязі з павелічэннем колькасці інфікаваных каранавірусным захворваннем COVID-19.
Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на The Jerusalem Post.
Урад краіны прыняў пастанову аб закрыцці бараў, клубаў і спартыўных залаў. Пры гэтым у сінагозе змогуць адначасова знаходзіцца не больш за 19 чалавек.
Як вядома, у Ізраілі зафіксавана больш за 30 тысяч ыыпадкаў заражэння, 332 чалавекі памерлі.
«Мы абавязаныя змагацца з эпідэміяй COVID-19 на месцах. Чума распаўсюджваецца - гэта ясна як божы дзень. Колькасць хворых імкліва расце з кожным днём, а разам з ім і колькасць цяжкахворых пацыентаў», - заявіў прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху.
Неадкладна набудуць моц абмежаванні:
Залы для правядзення мерапрыемстваў, клубы і бары - зачыненыя;
Рэстарацыі - 20 чалавек сядзяць ўнутры, да 30 звонку;
Сінагогі - 19 чалавек;
Спартыўныя залы і грамадскія басэйны - зачыненыя;
Культурныя мерапрыемствы - забароненыя;
Арганізаваныя спартовыя мерапрыемствы - без заўзятараў;
Гатэлі - клубы і бары зачыненыя, гатэльныя рэстарацыі - не больш за 20 чалавек унутры;
Летнікі закрыты для дзяцей з чацвёртага класа;
Аўтобусы - да 20 чалавек у аўтобусе, з адкрытымі вокнамі і без кандыцыянера;
Сход - да 20 чалавек, за два метры адзін ад аднаго, з маскамі;
Урадавыя ўстановы - 30% персаналу абавязкова павінны працаваць з дому.
Паводле звестак рэсурсу Worldometers, у Ізраілі зафіксавана 30 749 выпадкаў каранавіруса. 334 чалавекі памерлі 18 056 - ачунялі.