BE RU EN

Гімн беларускай рэвалюцыі прагучаў на цэнтральнай плошчы Маладзечна

  • 7.07.2020, 7:48

Захапляльнае відэа.

Учора ў Беларусі прайшоў чатырнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгаталі рондалямі, уключалі музыку.

Гімн беларускай рэвалюцыі - песня «Мы народ» гурта TOR BAND - прагучаў на цэнтральнай плошчы Маладзечна.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Апошнія навіны