BE RU EN

Работнікаў віцебскіх прадпрыемстваў прымушаюць купляць квіткі на «Славянскі базар»

  • 6.07.2020, 19:34

Мінімальны кошт квітка на каранаканцэрт - 60 рублёў.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«На віцебскіх прадпрыемствах, такіх як ААТ «Малако» і яго філіялах, ужо на ўсю моц збіраюць грошы ў добраахвотна-прымусовым парадку на квіткі на адкрыццё і закрыццё «Славянскага базару».

Нашай арганізацыі неабходна выкупіць блізу 500 квіткоў. Мінімальны кошт квітка блізу 60 рублёў», - піша работнік ААТ «Малако».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны