BE RU EN

Баршчаварку прызналі пацярпелай паводле справы Ціханоўскага

  • 6.07.2020, 17:25

Лідзія Ярмошына пакрыўдзілася на лозунг «прыстукні баршчаварку».

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прызнаная пацярпелай у межах крымінальнай справы блогера Сяргея Ціханоўскага, паведаміла Ярмошына БелаПАН.

- Мяне выклікалі ў Следчы камітэт для дачы паказанняў. Гэта было неўзабаве пасля напісання заявы, тыдні два таму назад. Прызналі пацярпелай, - сказала кіраўніца ЦВК.

Hагадаем, раней кіраўніца ЦВК заяўляла, што падала заяву на народнага блогера за лозунг «прыстукні баршчаварку» і намер правесці пікет для збору подпісаў каля яе дома.

Апошнія навіны