BE RU EN

Пляскаем героям!

  • Арсень Дзядок
  • 6.07.2020, 11:12

Салідарнасць прывядзе нас да перамогі над сістэмай.

«Але што засталося зрабіць нам, маленькаму народу на скрыжалях гісторыі, каб выжыць біялагічна і культурна? Разлічвайце не на Захад, а на свае сілы. І шукайце паплечнікаў, якія змогуць выступіць з намі салідарнасцю».

Гэта цытата з кнігі «Салідарнасць. Пра рабочы рух у Польшчы і Расеі». Адна з тых кніг, пра якія я напісаў сваю першую курсавую на гістарычным факультэце. Здаецца, цяпер гэта як ніколі актуальна. Таму што толькі наша салідарнасць (салідарнасць беларускай нацыі) зможа прывесці нас да перамогі над аўтарытарнай сістэмай.

Вось і хачу яшчэ раз нагадаць. Кожны вечар у 19:00 выходзьце на балконы, слухайце гучныя песні перамен, пляскайце ў ладкі нашым героям!

Арсень Дзядок, прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Кожны дзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгочам рондалямі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Апошнія навіны