BE RU EN

Каранавірус лютуе ў аграгарадках і вёсках пад Столінам

  • 6.07.2020, 10:30

Толькі на выходных у раённую лякарню прывезлі блізу 20 чалавек.

Захварэлым ставяць дыягназ ВРВІ і "пнеўманія". Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі жыхары раёна.

"У Столінскім раёне Берасцейскай вобласці зарэгістраваныя новыя выпадкі пнеўманіі і COVID-19. У аграгарадку Лядзец - пяць пацверджаных выпадкаў. У вёсцы Малыя Арлы заражэнне - у 12 чалавек, таксама зарэгістравана ўспышка інфекцыі ў вёсцы Вялікія Арлы і пасёлку Рэчыца", - піша чытач.

"У Цэнтральную раённую лякарню ў Століне толькі на выходных прывезлі блізу 20 чалавек, у асноўным з вёсак раёна. Нават пры сімптомах COVID-19 ставяць ВРВІ і "пнеўманію", - піша супрацоўнік лякарні.

Апошнія навіны