BE RU EN

Эпідэмія Covid-19 у Пінску: медыкам забараняюць ставіць дыягназ

  • 6.07.2020, 9:33

Людзі абураныя.

Эпідэмія Covid-19 у Пінску па-ранейшаму ў поўным разгары, але дыягназ "каранавірус" не ставяць. Тэлеграм-каналу “Баста” пішуць жыхары горада.

"У Пінску тэсты на каранавірус не робяць, ставяць розныя дыягназы, - расказаў наш чытач. - Хварэў тыдзень, высокая тэмпература, поўная адсутнасць сіл, смаку і пахаў. Дыягназ - ВРВІ.

Здарылася так, што абвастрыўся панкрэатыт, выклікаў хуткую, там пытаюцца які дыягназ у лістку непрацаздольнасці. Назваў код, прыехалі, завезлі ў лякарні. Ляжу з іншымі людзьмі і думаю, а чым хварэў да гэтага? Калі "карона" - то колькіх паспеў заразіць?"

"Эпідэмія ў Пінску па-ранейшаму ў поўным разгары, - паведамляе жыхарка горада. - Учора забралі цэлую сям'ю на Паркавай, суседзяў. Шпіталь у Малатковічах запоўнены, у цэнтральнай - у Пінску - некалькі паверхаў пад "кавід" і “пнеўманію". Але ўжо тыдзень дыягназ "каранавірус” не ставяць".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны