«Давайце байкатаваць усе мерапрыемствы акупантаў»
- 6.07.2020, 9:23
Пустыя плошчы і вуліцы 3 ліпеня сталі шокам для ўладаў.
Уявіце толькі што будзе, калі такое рабіць штодня цягам месяца. Нават не месяца - тыдня. Ідэя ад чытача телеграм-канала Баста:
- Адна з найлепшых форм пратэсту, якая атрымліваецца ў нас - гэта пасіўны пратэст, - піша ён. - Пустыя плошчы і вуліцы 3 ліпеня сталі шокам нават для мяне, я ўжо не кажу пра Сашу і ягоных чыноўнікаў-прыслугачоў. "Парад палонных" у Менску - вельмі красамоўнае відовішча. Выдатна было ўсё - ад выразаў твараў да Качанавай, якая выпусціла букет.
Уявіце толькі што будзе, калі такое рабіць штодня цягам месяца. Нават не месяца - тыдня. Байкатаваць усе мерапрыемствы акупантаў. Не хадзіць на працу. Проста сядзець дома. Ну і вечарамі грымець і музыку ўключаць, само сабой.
Назапасіцца прадуктамі. Па магчымасці "захварэць". Народны карантын у барацьбе з лукашысцкай заразай. Проста падумайце над ідэяй.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..