BE RU EN

Фотафакт: Бел-чырвона-белыя сцягі каля Луўра

  • 5.07.2020, 21:53

Францыя з намі.

Каля Луўра ў Францыі адбылася акцыя салідарнасці пры ўдзеле беларусаў і неабыякавых мясцовых жыхароў.

Удзельнікі здзівілі французаў тым, што Марк Шагал наш, распавядалі гісторыю Беларусі, заадно прапаноўвалі падпісаць петыцыю за вызваленне палітвязняў, піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь»

Падыходзіла шмат турыстаў з Беларусі, кіроўцы з Беларусі, расейцы, палякі і грамадзяне іншых краін. Удзельнікі таксама раздалі ўсе загадзя падрыхтаваныя для акцыі інфармацыйныя матэрыялы.

Апошнія навіны