BE RU EN

У Вашынгтоне закідалі пантофлямі «таракана»

  • 5.07.2020, 21:21

Каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне прайшлі ўжо тры акцыі пратэсту.

4 ліпеня беларусы ў Вашынгтоне і ваколіцах сабраліся на свой трэці пратэст ля беларускай амбасады, піша «Новы час». Мінулыя мітынгі адбыліся 12 і 27 чэрвеня.

«Народ Беларусі сапраўды заслугоўвае таго, каб да яго ставіліся з годнасцю і павагай, уключаючы павагу яго правоў на свабоду выказвання меркаванняў, мірныя сходы і аб'яднанні», - сказаў праваабаронца Вячаслаў Бортнік у Вашынгтоне.

«Мы будзем выходзіць да той пары, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні», - заявіў арганізатар пратэстаў Аляксей Хальчэня.

Кульмінацыяй пратэсту стала закідванне пантофлямі таракана.

ФОТА: NOVYCHAS.BY
ФОТА: NOVYCHAS.BY
ФОТА: NOVYCHAS.BY
ФОТА: NOVYCHAS.BY
ФОТА: NOVYCHAS.BY
ФОТА: NOVYCHAS.BY

Апошнія навіны