BE RU EN

У Бразіліі прайшлі масавыя пратэсты супраць дзеянняў прэзідэнта

  • 5.07.2020, 20:49

Жыхары краіны дамагаюцца ўвядзення карантыну.

У Бразіліі тысячы пратэстоўцаў выйшлі на акцыі супраць дзеянняў прэзідэнта Жаіра Балсанару, які ігнаруе смяротную пандэмію COVID-19. Пра гэта паведамляе Aljazeera ў нядзелю, 5 ліпеня, піша unian.net.

"Тысячы людзей кінулі выклік пандэміі каранавірусу ў Бразіліі, каб пратэставаць супраць дзеянняў прэзідэнта Жаіра Балсанару на фоне росту абурэння праз рэакцыю ўлады на пандэмію", - сказана ў паведамленні.

Паводле апошніх звестак Універсітэта імя Джонса Гопкінса (ЗША), Бразілія знаходзіцца на другім месцы ў колькасці выпадкаў каранавірусу - 1 577 004, а таксама ў колькасці ахвяр - 64 265 чалавек.

Напярэдадні бразільскі ўрад прыпыніў публікацыю агульнай колькасці смерцяў і інфікаваных COVID-19. Такі крок крытыкі назвалі спробай схаваць праўдзівы маштаб эпідэміі ў найбуйнейшай краіне Лацінскай Амэрыкі.

Апошнія навіны