BE RU EN

Нацыянальныя сцягі падчас Флэш-мобу

  • 5.07.2020, 20:30

Як беларусы натхняюць адзін аднаго.

Беларусы ў розных кутках краіны з 23 чэрвеня ўдзельнічаюць у Флэш-мобе салідарнасці.

Сёння а 19:00 13-ы раз запар людзі адчынялі вокны кватэр, вывешвалі нацыянальныя сцягі, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, стукалі ў рондалі або ўключалі гучна музыку.

Сёння ў цэнтры Менска грала песня «Грай!» і быў вывешаны нацыянальны сцяг.

У Ждановічах і Койданаве таксама ўдзельнічалі ў Флэш-мобе са сцягамі і музыкай.

Апошнія навіны