BE RU EN

На паўднёвым захадзе Японіі лютуе навадненнe: фотарэпартаж

  • 5.07.2020, 18:08

Шматлікія апоўзні разбурылі дарогі і пабудовы.

Улады прэфектуры Кумамота ў паўднёва-заходняй частцы Японіі пацвердзілі гібель 18 чалавек у выніку паводкі, яшчэ 16 чалавек таксама, відавочна, мёртвыя, але дабрацца да іх целаў пакуль немагчыма. Пра гэта 5 ліпеня паведаміла агенцтва Kyodo News, піша gordonua.com.

Шматлікія апоўзні разбурылі дарогі і пабудовы. Рака Кума выйшла з берагоў і адрэзала ад цывілізацыі больш за 2000 дамоў. Паводле падлікаў уладаў, спатрэбіцца часова перасяліць больш чым 200 тысяч жыхароў пацярпелых рэгіёнаў.

Праліўныя дажджы прадоўжацца да 7 ліпеня, папярэдзіла Японскае метэаралагічнае агенцтва.

ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА
ФОТА: ЕРА

Апошнія навіны