BE RU EN

Прафесар медыцыны назваў тэрміны другой хвалі каранавірусу

  • 5.07.2020, 14:57

Яна можа быць больш складанай праз некаторыя чыннікі.

Новую хвалю каранавіруснай інфекцыі варта чакаць у лістападзе – снежні. Пра гэта заявіў экс-кіраўнік сусветнага прафесійнага звязу лекараў WMA прафесар Леанід Эйдэльман, піша ria.ru.

Паводле словаў Эйдэльмана, да новай хвалі захворвання трэба сур'ёзна рыхтавацца, бо яна можа быць ускладненая сезоннай успышкай ВРВІ з падобнымі на COVID-19 сімптомамі.

«Трэба разумець, што ў лістападзе – снежні будзе рост, як кожны год, рэспіраторных захворванняў. Таму будзе цяжка адрозніць хворых, якія кашляюць, чхаюць, ад тых, у каго COVID-19. У гэтым вялікая праблема», – сказаў лекар.

На ягоную думку, восеньская хваля каранавіруснай інфекцыі будзе больш значнай за летнюю ў сувязі з адменай карантынных абмежаванняў.

Апошнія навіны