BE RU EN

Расейцы выйшлі на Красную плошчу супраць «паправак» у Канстытуцыю

  • 5.07.2020, 12:55

Мітынг праходзіць у цэнтры Масквы.

Проста цяпер на Краснай плошчы ў Маскве праходзіць народны сход супраць паправак у Канстытуцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Пратэсты ў свеце».

У суботу, 4 ліпеня, у Расеі ў адпаведнасці з указам Пуціна пачалі дзеянне папраўкі ў Канстытуцыю.

Галасаванне за папраўкі да Канстытуцыі РФ праходзіла з 25 чэрвеня да 1 ліпеня, «яўка», паводле афіцыйных звестак, склала блізу 65 адсоткаў.

Папраўкі дазваляюць дзейнаму кіраўніку зноў балатавацца на гэты пост у 2024 годзе – Уладзімір Пуцін зможа заставацца пры ўладзе да 2036 года.

Еўрапейскі звяз раскрытыкаваў галасаванне за папраўкі ў Канстытуцыю РФ. Сярод іншага, у Службе знешніх сувязяў ЕЗ нагадалі, што папраўкі да артыкула 79 прадугледжваюць вяршэнства расейскага асноўнага закона над пастановамі міждзяржаўных органаў на аснове міжнародных дамоваў.

Апошнія навіны