BE RU EN

«Мы чакаем пераменаў!»: Атмасферны пратэст на Зыбіцкай

  • 5.07.2020, 10:59

Знакамітая сталічная вуліца падтрымала Флэшмоб салідарнасці.

Учора ў Беларусі прайшоў дванаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

Атмасферны пратэставы канцэрт у гэты вечар адбыўся і на знакамітай менскай вуліцы Зыбіцкай.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Апошнія навіны