BE RU EN

Медсястра з COVID-19 з Баранавічаў: Ніякіх паляпшэнняў у нас няма

  • 4.07.2020, 21:00

Лекарка заклікае беларусаў насіць маскі і ня верыць заявам улад.

Паводле афіцыйных звестак каранавірус у Беларусі нібыта прысуняўся. І шпіталі вяртаюцца да нармальнага жыцця. Лекары могуць хадзіць без масак. Са стацыянараў выпісаныя недалечаныя цалкам пацыенты з каранавірусам. Яны вяртаюцца дадому, перадае «Радыё Рацыя».

Людзі паверылі і цяпер не баяцца, але хвароба не прайшла, кажа медсястра з каранавірусам Таццяна з Баранавічаў:

- Яшчэ пару тыдняў таму я бачыла людзей у масках, прадаўцоў у масках. Цяпер такі жах. Усе без масак і нічога не баяцца. Яны не думаюць, чым усё гэта можа скончыцца. Гэта сапраўды страшна. Людзям не апавядаюць пра тое, што з намі адбываецца. Чаму ён не кажа, як ён засцерагаецца. Ён жа засцерагаецца.

Стан Таццяны пагоршыўся, і яна ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў шпіталі. Тэмпература не падае, пачуваецца не вельмі добра. Таццяна кажа, што яна будзе ў лякарні да панядзелка, а далей невядома.

Апошнія навіны