BE RU EN

У Індыі абноўлены рэкорд каранавірусу

  • 4.07.2020, 20:41

Агулам зарэгістравана больш за 22 000 новых выпадкаў заражэння за мінулы дзень.

У Індыі ў суботу, 4 ліпеня, зафіксавана найбольшая колькасць захворванняў на каранавірус цягам аднаго дня. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Reuters, піша korrespondent.net.

Агулам зарэгістравана больш за 22 000 новых выпадкаў заражэння і 442 выпадкі смерці ад каранавіруснай хваробы.

Заходні штат Махараштра, у якім размешчаная густанаселеная фінансавая сталіца краіны Мумбай, мае самы высокі ў краіне агульны паказчык.

У суботу там зарэгістравана 6 364 новыя выпадкі заражэння вірусам і 198 выпадкаў смерці ад COVID-19.

Паводле звестак міністэрства аховы здароўя Індыя займае чацвёртае месца ў свеце ў колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19, перавысіўшы ў суботу 640 тысяч.

У паўднёвым штаце Тамілнадзе, другім найбольш пацярпелым рэгіёне, агульная колькасць выпадкаў захворвання перавысіла 100 тысяч.

Раней паведамлялася, што Індыя адкрывае найбуйнейшы ў свеце шпіталь для лячэння каранавірусу. Адкрыццё лякарні супала з новым антырэкордам у Індыі - 28 чэрвеня было зарэгістравана 19 906 новых выпадкаў інфікавання COVID-19 і 410 новых выпадкаў смерці.

Апошнія навіны