BE RU EN

Кіраўнік штаба Лукашэнкі падпаліў лазню?

  • 4.07.2020, 18:02

3 ліпеня на тэрыторыі базы адпачынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі гарэла лазня.

Паводле інфармацыі МНС, інцыдэнт адбыўся ў аднапавярховым драўляным будынку аздараўленчага комплексу «Нарачанскія азёры» (вёска Цюкшы Мядзельскага раёна), паведамляюць naviny.by.

Як паведамілі ратавальнікі, агнём пашкоджанае драўлянае аздабленне парылкі, закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма.

Нагадаем, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ўзначальвае Міхаіл Орда. Ён жа з'яўляецца кіраўніком штаба Лукашэнкі на «выбарах».

Раней актывісты БРСМ пацікавіліся, колькі яму заплацілі за працу на дыктатара.

Апошнія навіны