BE RU EN

Мэркель прэзентавала мэты старшынства Нямеччыны ў ЕЗ

  • 4.07.2020, 17:08

Старшынства Нямеччыны ў Еўразвязе пачалося 1 ліпеня.

Ангела Мэркель прадставіла ў верхняй палаце парламента ФРГ галоўныя мэты старшынства Нямеччыны ў Радзе Еўрапейскага Звязу, якое пачалося 1 ліпеня.

У гэтым кантэксце канцлерка Нямеччыны згадала, у першую чаргу, барацьбу з каранакрызісам, працу над бюджэтам і праграмай дапамогі ЕЗ, а таксама абарону клімату і цыфравізацыю, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваім выступе Ангела Мэркель запэўніла, што зробіць усё, каб дасягнуць пагаднення ў пытанні пакета дапамогі ЕЗ, каб дапамагчы краінам, найбольш пацярпелым ад эпідэміі каранавіруса.

«Наша агульная мэта - адносна аператыўна дасягнуць пагаднення. Магчыма, яшчэ да перыяду адпачынкаў. Неабходна прызнаць, што перад намі цярністы шлях. Кожны з нас павінен праявіць добрую волю і гатоўнасць да кампрамісу для дасягнення мэты», - сказала канцлерка Нямеччыны.

Падчас выступу ў бундэстагу Ангела Мэркель таксама абвясціла аб пачатку работы ў дасягненні аптымальнага пагаднення паміж Еўрапейскім Звязам, Вялікай Брытаніяй і Кітаем.

Апошнія навіны