BE RU EN

«З аховы ў медыкаў - толькі маска і шапачка»

  • 4.07.2020, 17:01

Жыхарка Менску распавяла аб сітуацыі з COVID-19 у 40-й паліклініцы.

Жыхарка сталіцы распавяла Charter97.org пра сітуацыю з COVID-19 у 40-й паліклініцы Менска.

«На днях наведвала 40-ю паліклініку Менска. Яшчэ тыдзень таму на ўваходзе вымяралі тэмпературу. Аналіз крыві ў наведвальнікаў бралі лабаранты ў супрацьчумных камбінезонах і шчытах.

Цяпер жа на ўваходзе стаіць толькі стол, тэмпературу наведвальнікам ніхто не вымярае, хоць у большасці пацыентаў - тэмпература, кашаль, іншыя сімптомы COVID-19. Лабаранты - толькі ў форменнай вопратцы: штаны, кашуля з кароткім рукавом. З аховы ў медыкаў - толькі маска і шапачка на валасах. А яны ж сапраўды з заражанымі кантактуюць часцей за ўсіх», - піша мянчанка.

Апошнія навіны