BE RU EN

МУС: У святкаванні 3 ліпеня па ўсёй краіне ўзялі ўдзел 3% беларусаў

  • 4.07.2020, 16:20

Сацыяльныя сеткі ўчора не налічылі на гарадскім бавенні і трох адсоткаў.

Тэлеграм-канал МУС апублікаваў афіцыйныя лічбы удзельнікаў учорашняга свята 3 ліпеня. На тэрыторыі Беларусі адбылося 361 святочная акцыя, у якіх узялі ўдзел нібыта блізу 300 тысяч чалавек, паведамляе the-village.me.

Паводле звестак Белстата на 1 студзеня 2020 года ў Беларусі жыве крыху больш за 9 мільёнаў 408 тысяч чалавек. Гэта значыць, 300 тысяч чалавек - крыху больш, чым 3% ад усіх жыхароў Беларусі. Дзіўнае супадзенне заўважыў фатограф Сяргей Гудзілін.

Сацыяльныя сеткі ўчора не налічылі на гарадскім бавенні і трох адсоткаў. Акрамя некалькі сотняў сагнаных бюджэтнікаў, ОМОН, ветэранаў і Аляксандра Саладухі, здаецца, ніхто не прыйшоў.

Апошнія навіны