BE RU EN

Хто пераможа ў другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы?

  • 4.07.2020, 15:22

Апублікаваныя новыя вынікі апытанняў.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы апазіцыйны кандыдат Рафал Тшаскоўскі можа спадзявацца на 47% галасоў падтрымкі, а дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда – на 46%.

Такі вынік апошняга апытання Kantar ад 2–3 ліпеня для TVN і TVN24, паведамляе tvn24.pl.

Падтрымка Тшаскоўскага вырасла на 2,3 адсоткавага пункта ў параўнанні з апытаннем той самай студыі, праведзеным адразу пасля першага тура.

Падтрымка Дуды таксама крыху павялічылася, але толькі на 0,6 адсоткавага пункта.

7% апытаных да гэтага часу не ведаюць, за каго яны будуць галасаваць у другім туры выбараў. Гэта памяншэнне амаль на 3 адсоткавыя пункты.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім сыдуцца Дуда і Тшаскоўскі, адбудзецца ў нядзелю, 12 ліпеня.

Дуда перамог у першым туры, набраўшы 43,5% галасоў. Рафал Тшаскоўскі быў другім з 30,5%. Яўка склала 64,5%.

Апошнія навіны