BE RU EN

«Нас – 97%»: Беларусы адусюль гоняць «таракана»

  • 4.07.2020, 22:17

Налепкі з папулярнымі лічбамі запаўняюць вуліцы гарадоў.

Стыкеры «Я / мы – 97%» і напамін пра Флэшмоб салідарнасці масава з'яўляюцца ў беларускіх гарадах – на прыпынках, у метро, у пад'ездах, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Апошнія навіны