BE RU EN

Кіраўніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Ляхавіцкага раёна затрымалі за хабар

  • 4.07.2020, 13:31

Камандаванне пакінула дзіўны каментар з гэтай нагоды.

Кіраўніка адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў затрымалі за атрыманне хабару. Гэтую інфармацыю ў ходзе прамой лініі пацвердзіў памочнік міністра абароны ў ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах – кіраўнік галоўнай управы ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Леанід Касінскі, паведамляе tut.by.

Генерал-маёр расказаў, што старшы лейтэнант, які ўзначальваў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, затрыманы паводле падазрэння ў атрыманні хабару.

– Магу вас запэўніць – гэта не звязана з ягонай працай. Гэта значыць ён нікога “не адмазваў”, не прыстройваў і гэтак далей. Гэта з ягонай службай ніяк не звязана, гэта ягонае асабістае жыццё, – адзначыў Леанід Касінскі.

У цяперашні час старэйшы лейтэнант знаходзіцца ў статусе падазраванага, ён затрыманы.

– Калі узяў хабар – будзе сядзець. Суд разбярэцца, – падсумаваў памочнік міністра.

Паводле інфармацыі tut.by, кіраўніка адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў затрымалі 23 чэрвеня.

Апошнія навіны