BE RU EN

«Гэта крах, Саша! Ты нават не 3%, ты поўны 0»

  • 4.07.2020, 11:33

Хутка пустыя плошчы запоўняцца свабоднымі людзьмі.

Беларусы ўчора паказалі, што яны не хочуць быць масоўкай для святаў дыктатара. Пустыя плошчы многіх гарадоў – найлепшае таму сведчанне, піша тэлеграм-канал «МКБ».

«Гэта крах, Саша! Ты нават не 3%, ты поўны 0», – пішуць карыстальнікі сацсетак у каментарах да фота і відэа пустых вуліцаў і плошчаў на «свяце» 3 ліпеня.

Галоўнае, што людзі ўжо цяпер разумеюць, што яны не адныя ў сваіх жаданнях і памкненнях. Мільёны людзей па ўсёй Беларусі гатовыя змагацца за сваё права жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне.

Плошчы не будуць пуставаць заўсёды, яшчэ трохі – і яны запоўняцца свабоднымі людзьмі, якія ўжо не могуць трываць гэтую лжывую ўладу і хочуць пераменаў. Разам пераможам!

Апошнія навіны