BE RU EN

У Расеі пачало дзейнічаць «абнуленне» Пуціна

  • 4.07.2020, 11:02

Папраўкі ў Канстытуцыю пачалі дзеянне ад сёння.

У суботу, 4 ліпеня, у Расеі ў адпаведнасці з указам Пуціна пачалі дзеянне папраўкі ў Канстытуцыю.

Абноўлены тэкст Канстытуцыі Расеі апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне за папраўкі да Канстытуцыі РФ праходзіла з 25 чэрвеня да 1 ліпеня, «яўка», паводле афіцыйных звестак, склала блізу 65 адсоткаў.

Папраўкі дазваляюць дзейнаму кіраўніку зноў балатавацца на гэты пост у 2024 годзе – Уладзімір Пуцін зможа заставацца пры ўладзе да 2036 года.

Еўрапейскі звяз раскрытыкаваў галасаванне за папраўкі ў Канстытуцыю РФ. Сярод іншага, у Службе вонкавых сувязяў ЕЗ нагадалі, што папраўкі да артыкула 79 прадугледжваюць вяршэнства расейскага асноўнага закону над пастановамі міждзяржаўных органаў на аснове міжнародных дамоваў.

Апошнія навіны