BE RU EN

Жыхары Віцебска павіталі міліцыю песняй «Зрынем таракана!»

  • 4.07.2020, 9:30

Відэафакт.

Учора ў Беларусі прайшоў адзінаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

Жыхары Віцебска падчас флэшмобу перадалі прывітанне супрацоўнікам міліцыі – з песняй «Зрынем таракана!».

Учора ў Беларусі прайшоў адзінаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, ўключалі музыку.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Апошнія навіны