BE RU EN

Apple стала самай дарогай кампаніяй свету

  • 31.07.2020, 19:52

Рынкавая капіталізацыя Apple склала $1,786 трыльёна.

Капіталізацыя Apple дасягнула рэкордных $1,786 трлн на фоне публікацыі паспяховай справаздачы за другі квартал 2020 года, піша «Униан».

На таргах 31 ліпеня акцыі Apple выраслі на 7,1% да рэкордных $412, што на кароткі час зрабіла вытворцу iPhone самай дарагой кампаніяй у свеце.

Рынкавая капіталізацыя Apple склала $1,786 трлн. Такім чынам, амерыканскі тэхнагігант абагнаў Saudi Aramco, капіталізацыя якой склала $1,76 трлн.

Пазней у ходзе таргоў кошт акцый Apple скарэктаваўся да $410,68, а рынкавая капіталізацыя знізілася да $1,645 трлн.

Кошт акцый Apple расце на фоне публікацыі кампаніяй паспяховай справаздачы за другі квартал 2020 года.

Апошнія навіны