BE RU EN

Масавы ігнор «Сашы 3%»

  • 3.07.2020, 21:12

Адсутнасцю на лукашэнкаўскіх свістаплясках мы рэальна паказалі, што нас – 97%.

Масавы ігнор дзяржаўнага мерапрыемства 3 ліпеня ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі гаворыць толькі пра адно – рэжым страціў мінімальную планку даверу. Людзі крытычна стаміліся ад надзімання «стабільнасці», беспрасветнай галечы, хамства і пустых абяцанняў, піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

Так раптоўна, не змаўляючыся, але пры гэтым дзейнічаючы як адзінае цэлае, народ па ўсёй краіне замуціў найкруцейшы флэшмоб: сваёй адсутнасцю на лукашэнкаўскіх свістаплясках мы рэальна паказалі колькі нас – 97%

Апошнія навіны